top of page

"Раз, два, тры, чатыры, пяць-мы iдзем калядаваць!"


Каляды-гэта народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных абрадаў і святкаванняў мінулага яны храналагічна займалі першае месца.Назва іх паходзіць ад лацінскага слова ''календы''. Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца.Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначалі навагоднія.Назва каляды,засвоеная славянскімі і неславянскімі народамі Еўропы мае свае варыянты :у рускіх і ўкраінцаў - коляды, у балгар-коледуванне,у сербаў і харватаў-коледа,і г.д. У кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі весела сустрэць пачатак Новага года,то увесь год будзе вяселым і шчаслівым.


Тэатралізаванае свята Каляды ахоплівае наступныя крытэрыі ідэйнага выхавання:


А.Светапогляд, ідэйнасць (развіццё сітэмы агульначалавечых каштоўнасцей).


Б.Патрыятызм (любоў да Радзімы, веданне гістарачнай спадчыны, традыцый, звычаяў, абрадаў нашага народа).


В.Маральнасць (фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё мастацкіх здольнасцей і г.д).


Рыхтуючы свята, мы ставілi перад сабой галоўную задачу - паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы, якая здольна выказваць самыя складаныя думкі і адлюстроуваць розныя настроі і пачуцці людзей, развіць у выхаванцаў інтарэс да народнай творчасці,

выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.



bottom of page