Дашкольная гігіена
- мария гукайло
- 11 апр. 2019 г.
- 2 мин. чтения
Дашкольная гігіена як навука вывучае ўплыў чыннікаў вонкавага асяроддзя на развіццё і стан здароўя дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Улічваючы ўзроставыя асаблівасці, дашкольная гігіена распрацоўвае дзеянні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя дзяцей, іх гарманічнае развіццё і правільнае выхаванне ў дашкольнай установе. Паспяховае правядзенне ўсёй выхаваўчай работы спрыяе нармальнаму фізічнаму і псіхічнаму развіццю дзіцяці, паляпшае здароўе дзяцей. У дашкольнай гігіене любы фактар асяроддзя ацэньваецца паводле таго, як уплывае ён на працэсы развіцця і на стан здароўя дзяцей, бо здароўе, працаздольнасць і працягласць жыцця дарослага чалавека ў вялікай ступені перадвызначаецца яго здароўем у дзяцінстве. З гігіенічным выхаваннем дзіця таксама звязана ахова яго здароўя. Калі бацькі сочаць за тым, каб дзеці перад ежай і пасля наведвання прыбіральні мылі рукі з мылам, глядзелі за сваім адзеннем, былі прычасаныя, чысцілі зубы – гэта своеасаблівая прафілактыка захворванняў. Гігіенічнае выхаванне рыхтуе дзіця да працоўнай дзейнасці: прыбіраючы пасцель, цацкі, свой стол, дзеці набываюць працоўныя ўменні. У першыя 2–3 гады жыцця малога можна прывучаць да таго, каб ён ахайна еў, ахвотна умываўся, умеў карыстацца насоўкаю, прыбіраў на месца свае цацкі. Для таго, каб гігіенічныя ўменні замацаваліся і сталі трывалымі, неабходна, каб і ў сям’і, і ў садзе да дзіцяці выстаўляліся адзіныя патрабаванні. Калі дзіця, якога прывучылі чысціць зубы перад сном, будзе гэта рабіць з нагадвання старэйшых кожны вечар, паступова складзецца звычка, і на далей яму не трэба будзе нагадваць. Дрэнна, калі ў сям’і дарослыя па-рознаму ўплываюць на дзіця. Напрыклад, калі мама прывучае яго да парадку, а бабуля, шкадуючы яго, дазваляе не выконваць тых або іншых патрабаванняў; вядома, у такой сітуацыі ніякія ўменні і звычкі асабістай гігіены ў дзіцяці не сфармуюцца. Шмат якія ўменні асабістай гігіены шчыльна звязаны з аховай здароўя дзіцяці: есці толькі мытую садавіну і гародніну;не есці ежы, якая звалілася на падлогу;рабіць ранішнюю гімнастыку;мыць рукі перад ядзеннемутрымліваць цела ў чысціні;стрыгчы пазногці;мыць ногі перад сном;карыстацца насоўкаю і інш. Такім чынам, выхаванне гігіенічных уменняў папярэджвае вельмі многія захворванні дзяцей. Але самая эфектыўная прафілактыка здароўя дзіцяці – гэта сістэматычнае выкананне фізічных практыкаванняў.
Comments