Практыкаванні для прафілактыкі плоскаступнёвасці
- мария гукайло
- 11 апр. 2019 г.
- 1 мин. чтения
КОМПЛЕКС ПРАКТЫКАВАННЯЎ З КАШТАНАМІ
1. «Выкінь за абруч».
Седзячы на крэсельцах каля абруча з каштанамі, пальцамі ног выкінуць каштаны за абруч.
2. «Пабудуй дарожку».
Сабраць каштаны пальцамі ног, рухаючыся на пятках, пабудаваць з каштанаў дарожку.
3. «Паходзім па дарожцы».
Хаджэнне па дарожцы з каштанаў бакавым прыстаўным крокам.
4. «Качалкі».
Седзячы на крэсельцы, качаць каштаны ступнямі ног.
КОМПЛЕКС ПРАКТЫКАВАННЯЎ З ГАЗЕТАМІ
1. Хаджэнне па дарожцы з газет:
«птушачкі» (на дыбачках);
«робаты» (на пятках);
«мядзведзі» (на вонкавым баку ступні).
2. «Збяры газету».
Стаць на газету, сабраць яе пад ступню пальцамі ног.
3. «Парві газету».
Пераступаючы з нагі на нагу, парваць газету пальцамі ног.
4. «Навядзём парадак». Сабраць газеты пальцамі ног і, рухаючыся на пятках, аднесці іх у кош.
Comments