Практыкаванні для фармавання правільнай паставы
- мария гукайло
- 11 апр. 2019 г.
- 1 мин. чтения
з зыходных становішчаў седзячы і лежачы на падлозе
«Дастань да насочка».
Зыходнае становішча — седзячы на падлозе, рукі на каленах, ногі расстаўленыя ў бакі.
1 — нахіліцца да левай нагі, дастаць да наска,
2 — зых. стан.,
3 — тое ж да правай нагі,
4 — зых. стан.
«Котачка».
Зых. стан. — стоячы на карачках, глядзець уніз.
Выгнуць спіну ўгару, галаву апусціць, прагнуць спіну, галава прыўзнятая, глядзець уперад.
«Дакраніся да каленаў».
Зых. стан. — лежачы на падлозе, калены сагнутыя пад вуглом 45°, рукі ўздоўж тулава.
1 — удыхнуць і крыху прыўзняць шыю і верхнюю частку спіны, але не больш як на 45°, паспрабаваць дакрануцца пальцамі каленяў і прасунуць рукі да каленяў.
2 — паволі вярнуцца ў зых. стан.
«Веласіпед».
Зых. стан. — лежачы на спіне, рукі ўздоўж тулава.
Выконваць адвольныя колавыя рухі нагамі ўперад-назад.
«Павярні калены».
Зых. стан. — лежачы на спіне, ногі сагнутыя ў каленах, рукі ўздоўж тулава.
1 — павярнуць калены ўправа, галаву — улева,
2 — зых. стан.,
3 — наадварот,
4 — зых. стан.
«Пакацігарошкі».
Зых. стан. — згрупавацца, лежачы на падлозе.
Выконваць перакаты на спіне.
«Змяя».
Зых. стан. — лежачы на жываце, рукі сагнутыя, далоні на падлозе на ўзроўні грудзей.
Выпрастаць рукі, прагнуць спіну, шыпець: «ш-ш-ш!».
«Плаванне».
Зых. стан. — лежачы на жываце, рукі ў бакі. Прыўзняць верхнюю частку тулава, выконваць імітацыйныя рухі «плавання».
Comments