top of page
Поиск
  • Фото авторамария гукайло

Як падрыхтаваць дзіця да паступлення ў дзіцячы садок

1. Літаральна ад самага нараджэння варта трэніраваць сістэму адаптацыйных механізмаў дзіцяці і прывучаць яго да сітуацыяў, у якіх яму трэба мяняць форму паводзінаў; 2. Не абмяркоўваць у прысутнасці дзіцяці праблемы, што хвалююць вас у сувязі з дзіцячым садком; 3. Заранёў высветліць ва ўчастковага педыятра, які тып адаптацыі магчымы ў вашага дзіцяці і своечасова прыняць меры ў выпадку кепскага прагнозу; 4. Выключыць дзеянне фактараў рызыкі, звязаных з умовамі сацыяльнага асяроддзя дзіцяці; 5. Як мага раней правесці аздараўленчыя ці карэктыўныя мерапрыемствы, якія прызначыў урач; 6. Выпраўляць дзіця ў дзіцячы садок толькі пры ўмове, што яно здаровае; 7. Не аддаваць дзіця ў садок падчас абвастрэння крызісу трох гадоў; 8. Заранёў даведацца пра ўсе новыя моманты рэжыму дня ў садку, увесці гэтыя моманты ў хатні рэжым дня дзіцяці; 9. Імкнуцца загартоўваць дзіця; 10. Аформіць у дзіцячы садок па месцы жыхарства; 11. Як мага раней пазнаёміць дзіця з дзеткамі ў садку і з выхавацелямі групы, куды ён неўзабаве прыйдзе; 12. Імкнуцца аддаць дзіця ў адну групу са знаёмымі дзеткамі, з якімі яно гуляе ў хаце ці ў двары; 13. Пастарацца сфармаваць у дзіцяці мага больш станоўчае стаўленне да паступлення ў яслі-садок; 14. Раскрыць магчымыя “сакрэты” кантактавання з дзецьмі і дарослымі людзьмі; 15. Вучыць дзіця ў хаце ўсім неабходным навыкам самаабслугоўвання; 16. Не пагражаць дзіцяці садком у якасці пакарання; 17. Наведаць цыкл лекцыяў у паліклініцы, прысвечаны адаптацыі дзяцей да дашкольнай установы; 18. Рыхтаваць дзіця да часовай разлукі з бацькамі і даць зразумець, што гэта неабходна толькі таму, што яно ўжо вялікае; 19. Не нервавацца, не паказваць трывогу напярэдадні паступлення дзіцяці ў садок.

4 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

Бяспека ў вашым доме

Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна перадухіліць! Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў: Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ё

bottom of page