Жавароначкі прыляціце

Жавароначкі, прыляціце, Вясну красную прынясіце, Каб сонейка засвяціла, Каб снег белы растапіла, Каб садзікі расквяціла.

Сёння выхаванцы беларускамоўнай сярэдняй групы №2 запрашалі вясну ў госці праз розныя фальклорныя гульні з птушкамі, рознакаляровымі стужкамі, сонейкам, музычнымі інструментамі.

Дзеці сваімі рукамі змайстравалі жавароначкаў і самі з задавальненнем размясцілі сваіх птушачак на галінкі малодзенькай вішанькі. Свята, як заўжды, атрымалася вясёлым і сонечным.


ІНШЫЯ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ