Групы з беларускай мовай навучання і выхавання
- Слонимский ДЦРР
- 20 мар. 2018 г.
- 1 мин. чтения
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама вывучае запыты на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі Слонімскага раёна.
На пачатак 2017/2018 навучальнага года ў дашкольных установах адукацыі раёна дзейнічаюць групы з беларускай мовай навучання і выхавання ў:
ДУА "Яслі-сад № 3 г.Слоніма";
ДУА "Яслі-сад № 14 г.Слоніма".
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем звяртацца па адрасу: г.Слонім, ул. Чырвонаармейская, д. 40, каб. № 525, тэлефон 5-06-94.

Comments