"Падарожжа ў Букаландыю" (группа №4)
- Слонимский ДЦРР
- 9 апр. 2019 г.
- 1 мин. чтения
З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці дзяцей у працэсе пашырэння ведаў аб беларускіх казках, развіцця ўмення адказваць на пытанні, актывізацыі слоўніка, праявы прыязнага стаўлення адзін да аднаго ў працы адзінай каманды выхаванцы старэйшай групы №4 адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Букаландыі. Букаландыя – гэта горад-краіна, размешчаная... на дрэве. Па тоўстых галінах бягуць вуліцы, абапал якіх – дамкі, гнёзды і дуплы мясцовых жыхароў. Тота, Вядзёрак, Элізар, Ківак і Зэмбуля занятыя сваймі будзённымі клопатамі. Але ж аднойчы каля незвычайнага дрэва з’яўляецца чужынец. Вялікі і няўклюдны, ён вельмі адрозніваецца ад жыхароў Букаландыі. Спачатку яны ставяцца да яго стрымана, нават з недаверам, але неўзабаве даведваюцца, што чужынец, Бульбэр, шукае сяброў.
Comments