Фізкультурна-музычная забава "Добры дзень, восень"
- Слонимский ДЦРР
- 15 сент. 2020 г.
- 1 мин. чтения
Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць гульні. Праз гульню дзеці мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, дзейнічаць у калектыве.
15 верасня ў нашай дашкольнай установе праводзілася фізкультурна-музычная забава на паветры "Добры дзень, восень". Рух дзяцей, у спалучэнні з песнямі, вершамі, выклікаў высокі эмацыянальны уздым. Праграма складалася так, што ў гульнях спартыўных практыкаваннях актыўна ўдзельнічалі ўсе дзеці.
Ажывіла забаву выкананне фізічных практыкаванняў і гульняў з прадметамі ("лапаточкі", рытмічныя палачкі, мячыкі). Гэтыя нумары рыхтаваліся загаддзя на фізкультурных і музычных занятках.
Усё гэта дало магчымасць зрабіць беларускія гульні даступным сродкам далучэння нашых выхаванцаў да станаўлення нацыянальнага самасазнання, устойлівай цікавасці да беларускай мовы.

Comments